Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: у Маскве да 10 красавіка забаранілі буйныя масавыя акцыі


Пікет у Маскве ў абарону Канстытуцыі. 10 сакавіка 2020 года.
Пікет у Маскве ў абарону Канстытуцыі. 10 сакавіка 2020 года.

Улады Масквы ўвялі забарону на правядзеньне масавых акцыяў з удзелам больш за 5 тысяч чалавек. Забарона зьявілася ў дзень, калі Дзяржаўная дума «абнуліла» тэрміны прэзыдэнцтва Ўладзімера Пуціна, супраць чаго выступіла апазыцыя.

Забарона ўведзеная ўказам мэра Масквы Сяргея Сабяніна. Прычынай забароны названая каранавірусная інфэкцыя. Забарону ўвялі да 10 красавіка.

Згодна з указам, забароненыя спартыўныя, відовішчныя, публічныя і іншыя імпрэзы і акцыі. У Маскве цяпер, па афіцыйных дадзеных, каля 10 інфікаваных каранавірусам.

Паведамляецца, што ўлады Масквы ў сувязі з каранавірусам адмянілі асноўную праграму фэстывалю «Крымская вясна», прысьвечанага гадавіне анэксіі ўкраінскага Крыма.

На 21 і 22 сакавіка актывісты апазыцыі ў аўторак падалі ў мэрыю Масквы некалькі апавяшчэньняў аб правядзеньні мітынгаў супраць паправак да Канстытуцыі, у прыватнасьці абнуленьня прэзыдэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, аб якім стала вядома ўчора.

Апазыцыйны лідэр Аляксей Навальны раней выказаў здагадку, што ўлады ўвядуць забарону на масавыя акцыі, у якасьці падставы выкарыстаўшы каранавірус.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG