Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лютым цэны ў Беларусі вырасьлі. Індэксацыі заробкаў ня будзе


Ілюстрацыйнае фота

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, спажывецкія цэны ў лютым 2020 году ў параўнаньні са студзенем вырасьлі на 1%, а ў параўнаньні са сьнежнем 2019 году — на 1,9%.

У лютым харчовыя тавары падаражалі на 0,7%, нехарчорвыя — на 0,5%, паслугі — на 2,3%.

Ад пачатку 2020 году харчовыя тавары падаражалі на 1,8%, нехарчорвыя — на 1,2%, паслугі — на 2,9%.

Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за люты, бо інфляцыя не перавысіла 5%.

За цэлы 2020 год улады плянавалі ўтрымаць інфляцыю ў межах 5% за год.

Па выніках мінулага году інфляцыя нават адстала ад росту сярэдніх налічаных заробкаў — за год заробкі вырасьлі на 5,5%. Лічбы заробкаў за студзень пакуль не публікаваліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG