Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Каранавірус закране 60% немцаў


Ангела Мэркэль
Ангела Мэркэль

Ад 60 да 70 адсоткаў людзей у Нямеччыне будуць заражаныя каранавірусам, заявіла канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, якую цытуюць мясцовыя СМІ.

На сустрэчы з палітыкамі ХДС нямецкая канцлерка выказалася за прыняцьце цьвёрдых крокаў, якія б паспрыялі ў абмежаваньні распаўсюду каранавіруса. Паводле Мэркель усе неабавязковыя падзеі і мерапрыемствы павінны быць скасаваныя.

Канцлерка Нямеччыны таксама спаслалася на матчы Бундэслігі, якія прайшлі без публікі.

— Матчы пры пустых трыбунах — ня самае страшнае, што можа здарыцца з нашай краінай, — адзначыла яна.

З ацэнкай Ангелы Мэркель пра колькасьць жыхароў Нямеччыны, якія будуць заражаныя каранавірусам, пагадзіўся міністар аховы здароўя краіны. Ён выказаў меркаваньне, што 80 працэнтаў заражаных вірусам ня будзе ведаць пра інфэкцыю і ня будзе мець сымптомаў хваробы.

На сёньняшні дзень у Нямеччыне было пацьверджана 1307 выпадкаў каранавіруса, у тым ліку два са сьмяротным зыходам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG