Галоўнакамандуючы польскай арміі заразіўся каранавірусам

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Польшчы паведаміла ў Твітэры, што пасьля вяртаньня з вайсковай нарады ў Нямеччыне высокапастаўленага генэрала ў яго выявілі каранавірус​.

Ідзецца пра галоўнакамандуючага родаў войскаў генэрала Ярослава Міку.

Генэрал вяртаўся зь Нямеччыны на самалёце CASA C-295, на борце былі дзесяць чалавек, і ўсе — у тым ліку і экіпаж самалёта —знаходзяцца ў карантыне. Сам Міка пачуваецца добра.

​
XS
SM
MD
LG