Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» скасавала рэйсы ў Мілян. А ў Рым пакінула


У Міляне, 5 сакавіка

Беларуская авіякампанія «Белавія» абвясьціла аб прыпыненьні рэйсаў на маршруце Менск — Мілян — Менск ад 12 сакавіка да 2 красавіка ўключна.

Тым, хто купіў білеты на гэты час, могуць або цалкам вярнуць грошы, або бясплатна перанесьці палёт на дату да 31 траўня, або абмяняць квіток на рэйс Менск — Рым — Менск у межах тае ж клясы, як быў у квітку на Мілян. Абменьваюць ці вяртаюць білеты ў месцы куплі.

Палёты скасоўваюць у сувязі з забаронай ураду Італіі на ўезд і выезд для рэгіёну Лямбардыя і 14 правінцыяў іншых рэгіёнаў у сувязі з успышкай новага каранавірусу. Краіна выйшла на першае месца паводле сьмяротнасьці ад COVID-19, тут фіксуюць сама больш інфікаваных у Эўропе і найбольш інфікаваных на душу насельніцтва ў сьвеце.

На момант публікацыі ў Італіі выявілі амаль 9,2 тысячы выпадкаў COVID-19, памерлі 463 чалавекі, выпісаныя здаровымі 724 чалавекі, але больш як 700 застаюцца ў цяжкім стане.

Прытым ад 10 сакавіка абмежавальныя захады, у ліку якіх забарона на перамяшчэньне, распаўсюдзілі на ўсю тэрыторыю Італіі. Камэнтаваць пашырэньне абмежаваньняў на Рым і далейшыя палёты ў сталіцу Італіі ў прэс-службе «Белавія» адмовіліся.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

25 новых адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG