Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля абвалу беларускі рубель умацаваўся. Расейскі таксама


Маскоўская біржа

Беларускі рубель крыху ўмацаваўся на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы пасьля ўчарашняга падзеньня.

Так, даляр ЗША патаньнеў на 3 капейкі да 2,3208. Напярэдадні амэрыканская валюта падаражэла адразу на 11 капеек да 2,3518.

Эўра таксама патаньнеў амаль на 4 капейкі да 2,6355 — пасьля таго, як днём раней вырас на 15 капеек да 2,6750.

Тым часам расейскі рубель ўмацаваўся на 5 капеек да 3,2208.


Расейскі рубель ажывае на навінах пра падаражэньне нафты

Курс расейскага рубля на міжнародным валютным рынку Forex працягвае вагацца. Так, паводле дадзеных на раніцу 10 сакавіка, курс даляра дасягнуў 74,21 рубля, эўра трымаецца на адзнацы ў 84,63 рубля. Аналягічна сябе паводзіць беларускі рубель — нязначнае ўмацаваньне да даляра і эўра.

Маскоўская біржа ў пачатку таргоў назвала верхнюю мяжу магчымага курсу даляра на ўзроўні 75,21 рубля і эўра на ўзроўні 85,75, паведамляецца на яе сайце.

У сваю чаргу Цэнтрабанк Расеі пасунуў верхнюю мяжу рубля да 76,39 рубля для даляра і 87,31 для эўра.

Сусьветныя цэны на нафту абваліліся больш чым на 30% пасьля распаду альянсу краінаў – экспартэраў сыравіны OPEC і зьняцьця абмежаваньняў на здабычу. Для гатунку Brent гэта самае моцнае аднадзённае падзеньне, пачынаючы з 1991 году.

На гэтым фоне курс даляра падскочыў амаль да 75 расейскага рубля, эўра перасягнуў 85 рублёў.

Аднак раніцай 10 сакавіка назіраецца невялікі зварот: 73 рублі за даляр і 82 рублі за эўра.

Экспэрты не бяруцца з дакладнасьцю прагназаваць, як будзе разьвівацца сытуацыя. Саудаўская Арабія адназначна заявіла пра зьніжэньне цэнаў на нафту. Як вынік, ад 1 красавіка ні ў каго з удзельнікаў ранейшага альянсу ня будзе абавязаньняў абмяжоўваць здабычу і фармаваць уласную цану.

Разам з тым, сусьветныя цэны на нафту пасьля рэзкага падзеньня дэманструюць нязначны рост — у сярэднім на 7%. Красавіцкі ф’ючэрс маркі WTI падаражэў на 6,91% да 33,28 даляра за барэль, а травеньскі ф’ючэрс маркі Brent — на 7,33% да 36,88 даляра за барэль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG