Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з каранавірусам перанесьлі менскую IT-канфэрэнцыю


Парк высокіх тэхналёгій у Менску
Парк высокіх тэхналёгій у Менску

Шостая тэхналягічная канфэрэнцыя InTech-2020, якая павінна была адбыцца ў Менску 19 сакавіка, пераносіцца ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй у Беларусі і сьвеце.

Арганізатар падзеі — кампанія Softline — паведаміла пра гэта на сваім сайце. Там удакладняецца, што першачарговае значэньне надаецца здароўю і бясьпецы сваіх кліентаў і партнэраў.

Пра новыя даты форуму паведамяць пазьней. Тэматычныя сэкцыі і даклады застануцца ранейшымі.

InTech-2020 — штогадовая пляцоўка для абмеркаваньня ключавых пытаньняў разьвіцьця ІТ-рынку з удзелам бізнэсу, ІТ-пастаўшчыкоў і дзяржаўных структураў.

Сёлета былі заплянаваныя выступы двух дзясяткаў сьпікераў, якія прадстаўляюць як сусьветныя ІТ-гіганты, так і беларускія кампаніі-рэзыдэнты Парку высокіх тэхналёгій.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG