Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў згадаць у расейскай канстытуцыі Бога і СССР


Патрыярх Александрыйскі Тэадор, Уладзімір Пуцін, Патрыярх Маскоўскі Кірыл
Патрыярх Александрыйскі Тэадор, Уладзімір Пуцін, Патрыярх Маскоўскі Кірыл

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін перадаў у Дзяржаўную думу праект паправак у Канстытуцыю, паведаміў сьпікер ніжняй палаты парлямэнта Вячаслаў Валодзін.

Паводле Валодзіна, адной з паправак у Канстытуцыю прапануецца дадаць згадку пра Бога. «Расейская Фэдэрацыя, аб’яднаная тысячагадовай гісторыяй, захоўваючы памяць продкаў, якія перадалі нам ідэалы і веру ў Бога, а таксама пераемнасьць разьвіцьця расейскай дзяржавы, прызнае гістарычна складзенае дзяржаўнае адзінства», — зачытаў Валодзін тэкст папраўкі.

Іншая папраўка, адзначыў сьпікер, прапісвае ў канстытуцыі, што шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны.

Акрамя таго, папраўкі, прапанаваныя Пуціным, прапануюць замацаваць у асноўным законе, што Расея — правапераемніца Савецкага Саюзу, дадаць палажэньне аб недапушчальнасьці адчужэньня часткі тэрыторыі РФ і заклікаў да яго, а таксама даць права рэспублікам ўсталёўваць нацыянальныя мовы ў якасьці дзяржаўных разам з рускай.

Усяго прапанаваныя Пуціным папраўкі, дадаў Валодзін, «выкладзеныя на 24 старонках».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG