Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседка Беларусі выдаткоўвае на абарону найбольшы працэнт у Эўразьвязе


Латвійскае войска
Латвійскае войска

У 2018 годзе Латвія была лідэрам сярод усіх краін ЭЗ па долі выдаткаў на абарону ў дзяржаўным бюджэце. Пры сярэднім паказьніку па ЭЗ у 1,2% ад ВУП Латвія выдаткавала 2,1% свайго бюджэту на абаронныя выдаткі, сьведчаць дадзеныя Eurostat.

У тройку краін з самымі высокімі выдаткамі на абарону па адносінах да ВУП ўвайшлі Грэцыя і Эстонія (па 2,0%). Менш за ўсё трацілі Ірляндыя (0,3%) і Мальта (0,5%). У цэлым краіны ЭЗ выдаткавалі на абарону каля 162 млрд эўра.

У бюджэце Латвіі на 2020 год выдаткі на абарону устаноўлены на ўзроўні 2% ад ВУП (663 млн эўра).

У лютым стала вядома, што Беларусь заняла 9 пазыцыю ва ўсясьветным рэйтынгу ваенізаванасьці Global Militarisation Index.

Штогадовы рэйтынг ваенізаванасьці, які складае Міжнародны інстытут канвэрсіі ў Боне, у першую чаргу адлюстроўвае выдаткі на армію ў параўнаньні з валавым унутраным прадуктам краіны і выдаткамі ў іншых бюджэтных сфэрах.

Найноўшае выданьне рэйтынгу — Global Militarization Index 2019 — абапіраецца пераважна на бюджэтныя дадзеныя 2018 году і ўключае 154 краіны сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG