Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь трапіла ў дзясятку найбольш мілітарызаваных краін сьвету


Рэпэтыцыя вайсковага параду ў Менску, ліпень 2019
Рэпэтыцыя вайсковага параду ў Менску, ліпень 2019

Беларусь заняла 9 пазыцыю ва ўсясьветным рэйтынгу ваенізаванасьці Global Militarisation Index. Гэта найвышэйшае месца Беларусі ў згаданым рэйтынгу.

Штогадовы рэйтынг ваенізаванасьці, які складае Міжнародны інстытут канвэрсіі ў Боне, у першую чаргу адлюстроўвае выдаткі на армію ў параўнаньні з валавым унутраным прадуктам краіны і выдаткамі ў іншых бюджэтных сфэрах.

Найноўшае выданьне рэйтынгу — Global Militarization Index 2019 — абапіраецца пераважна на бюджэтныя дадзеныя 2018 году і ўключае 154 краіны сьвету.

У першую дзясятку гэтага індэксу ўваходзяць наступныя краіны (пачынаючы ад найбольш ваенізаваных): Ізраіль, Сынгапур, Армэнія, Кіпр, Карэя (Паўднёвая), Расея, Грэцыя, Ярданія, Беларусь, Азэрбайджан.

Месцы суседзяў Беларусі ў рэйтынгу: Польшча (62), Латвія (44), Літва (26), Украіна (13).

Раней у гэтым рэйтынгу Беларусь была двойчы на 10-м месцы: у 2009 і 2018.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG