Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр з пачатку года ў Беларусі вырас на 6,4%. Больш толькі ў Расеі — на 8,2%


На 6,44% (з 2,1036 да 2,2391) павялічыўся афіцыйны курс даляра да беларускага рубля ў студзені-лютым 2020 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Пра гэта сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2019 года і 29 лютага 2020 года.

Лідэрам па росьце курсу даляра за два месяцы гэтага года стала Расея — 8,21% (з 61,9057 да 66,9909 рубля).

У першай чацвёрцы таксама Украіна — 3,69%, і Малдова — 3,26%. Далей ідуць Латвія, Літва і Эстонія — 2,34% , Кыргызстан — 0,3%, і Узбэкістан — 0,2%.

У Азэрбайджане і Туркмэністане афіцыйны курс долара не змяніўся (1,7 і 3,5 маната адпаведна).

Амэрыканская валюта патаньнела ў Казахстане — на 0,02%, Таджыкістане — на 0,07%, Армэніі — на 0,23%, Грузіі — на 2,69%.

За першыя два месяцы 2019 года афіцыйны курс даляра ў Беларусі зьнізіўся на 0,99%, па выніках года — на 2,60%. У 2018 годзе даляр ў Беларусі вырас на 9,48%.

Самы вялікі рост даляра зафіксаваны ў 2011 годзе — на 178,33%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG