Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Kriwi выдаў першы альбом за сем гадоў. АЎДЫЁ


«​Беларуска-бэрлінскі» ​гурт Kriwi выдаў міні-альбом «Кумачкі» зь пяцьцю новымі песьнямі. Гэта першы альбом гурту з 2013 году.

Міні-альбом апублікавалі на Soundcloud і «Яндекс.Музыка». Як і раней, гурт дадае ў народныя песьні сучасныя элемэнты танцавальнай і рок-музыкі.

Запіс гурту падарыў лэйбл Lilamusic Production пасьля ўдзелу гурту ў шоўкейс-фэстывалі Kyiv Music Days.

Цяперашні альбом — пяты студыйны ў дыскаграфіі Kriwi. Папярэдні ж, «Траўкамураўка» 2013 году, быў першым за 10 гадоў. Гурт таксама выдаў чатыры канцэртныя альбомы і два самотнікі.

Гурт Kriwi, утвораны ў 1996 годзе, ад пачатку спалучаў ліры, дуды і цымбалы з сынтэзатарамі і электроннымі сэмпламі, а таксама актыўна выступаў у Заходняй Эўропе (першы ж альбом запісаў у Бэрліне). У першым складзе былі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч і гітарыст «Палацу» Юры Выдронак. У 1999 годзе гурт атрымаў «Рок-карону», а вакалістка Вераніка Круглова двойчы мела тытул «Рок-князёўны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG