Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз расейскага міністра сустрэчу кіраўнікоў МЗС краінаў Рады Эўропы перанесьлі з Тбілісі


Давід Залкаліяні, міністар замежных справаў Грузіі

Грузія, як краіна, якая цяпер старшынюе ў Радзе Эўропе, мелася была правесьці сёлета на сваёй тэрыторыі пасяджэньне міністраў замежных спраў краінаў Рады Эўропы.

Некаторыя прадстаўнікі грузінскай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці выступілі з рэзкім пратэстам супраць прысутнасьці на пасяджэньні міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова. У студзені адзін з лідэраў апазыцыйнай партыі «Эўрапейская Грузія» Гігі Ўгулава заявіў, што магчымы візыт Лаўрова ў Тбілісі стане парушэннем закону Грузіі «Аб акупаваных тэрыторыях».

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў

«Лаўроў парушыў закон аб акупаваных тэрыторыях, і яго не павінныя прапускаць на падкантрольную Грузіі тэрыторыю. Усе, хто яго прапусцяць, стануць парушальнікамі закону», — казаў тады грузінскі апазыцыянэр.

У сувязі з гэтымі пратэстамі было прынятае рашэньне перанесьці пасяджэньне з Тбілісі ў Страсбур.

Міністар замежных справаў Грузіі Давід Залкаліяні заявіў, што засмучаны гэтым пераносам.

«Гэта была б сапраўды унікальная магчымасць прыняць дэлегацыі высокага ўзроўню 47 краінаў-чальцоў Рады Эўропы», — заявіў міністар.

Ён патлумачыў, што правядзеньне мерапрыемства ў Грузіі было прадыктаванае дзяржаўнымі інтарэсамі. «Мы дзейнічалі ў адпаведнасці са статутам гэтай арганізацыі, нашага заканадаўства і з улікам дзяржаўных інтарэсаў, таму што ніводнай сіле не павiнная быць дадзеная магчымасьць учыняць дэстабілізацыю, эскалацыю ў краіне, выкарыстоўваць гэтае пытанне ў розных палітычных інтарэсах», — сказаў кіраўнік МЗС Грузіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG