Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НПЗ Беларусі працуюць з загрузкай 50% — Белнафтахім


Беларускія НПЗ працягваюць працу з загрузкай каля 50%, за студзень-люты перапрацоўка нафты склала каля 1,8 млн тонаў. Інтэрфакс прыводзіць гэтую заяву намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімера Сізова.

«На сёньня нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць прыкладна ў палову ад сваёй магутнасьці. Пры гэтым забясьпечваецца надзейна ўнутраны рынак, мы не бачым нейкіх перадумоваў, каб у нас узьнікла сытуацыя з перарываньнем паставак нафтапрадуктаў. Сытуацыя стабільная і прагназуемая» — сказаў Сізоў.

«Перапрацоўка нафты на абодвух заводах складзе па 900 тысячаў тон у месяц. За два месяцы — прыкладна за 1,8 млн тон» — удакладніў намесьнік кіраўніка канцэрну.

З 1 студзеня 2020 году істотна скараціліся пастаўкі нафты з РФ на беларускія НПЗ. Прычына — адсутнасьць кантрактаў з расейскімі нафтавымі кампаніямі, паколькі Беларусь лічыць немэтазгоднай выплату прэміі пастаўшчыкам ва ўмовах падаражэньня расейскай сыравіны ў сувязі з падатковым манэўрам.

Часовым рашэньнем праблемы стала заключэньне кантрактаў кампаніямі бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева — «Русснефть» і «Нефтиса».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG