Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак


Хосьні Мубарак у вайсковым шпіталі, травень 2015

Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак памёр ва ўзросьце 91 году. Пра гэта паведаміў тэлеканала Аль-Джазіра.

Хосьні Мубарак у 2012 годзе быў асуджаны на пажыцьцёвы тэрмін за дачыненьне да гібелі дэманстрантаў падчас масавых народных хваляваньняў у 2011 годзе, якія прывялі да яго адстаўкі. У студзені 2013 году апэляцыйны суд адмяніў прысуд, спаслаўшыся на працэсуальныя парушэньні. У 2015 годзе адбыўся новы працэс па гэтай справе.

2 сакавіка 2015 году Мубарак быў апраўданы па абвінавачаньні ў забойстве ўдзельнікаў дэманстрацый у 2011 годзе. У дачыненьні да Мубарака былі завершаны ўсе крымінальныя справы, у тым ліку аб карупцыі і яго вызвалілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG