Трое расейцаў, эвакуяваныя з Diamond Princess у Казань, заражаныя каранавірусам

Восем расейцаў эвакуяваныя Міністэрствам надзвычайных справаў Расеі з круізнага ляйнэра Diamond Princess, які стаяў на карантыне з-за ўспышкі каранавірусу ля берагоў Японіі.

У трох расейцаў знойдзены каранавірус COVID-19.

Эвакуяваныя дастаўлены ў Казань, паведаміла віцэ-прэм’ер Расеі Тацяна Голікава, якая кіруе апэратыўным штабам па барацьбе з COVID-19.

Астатнія з 24 расейскіх грамадзянаў, якія знаходзіліся на ляйнэры, адмовіліся ад пералёту.

Голікава распавяла, што эвакуяваныя расейцы цягам 14 дзён будуць знаходзіцца на карантыне ў Казані пад мэдыцынскім наглядам у спэцыялізаванай установе.

Ахоўваць інфэкцыйную бальніцу ў Казані, куды зьмясьцілі расейцаў, эвакуяваных з Diamond Princess, будуць байцы Расгвардыі, паведамляе tass.ru.

Пасажыраў ляйнэра 19 лютага пачалі адпускаць на сушу. Вірус выявілі ў 621 пасажыра, усяго на борце было каля 3700 чалавек.

Два чалавекі з круізнага ляйнэру Diamond Princess памерлі ад наступстваў COVID-19, паведамляла NHK. Памерлым, мужчыну і жанчыне, было за 80 гадоў.

​
XS
SM
MD
LG