Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белнафтахім» прапанаваў расейцам новую схему паставак. Бяз прэміі


АЗС сеткі "Газпромнефть"
АЗС сеткі "Газпромнефть"

Канцэрн «Белнафтахім» прапанаваў даччынай кампаніі «Газпромнефть» давальніцкую схему паставак нафты ў Беларусь па формуле 20 на 80.

«Адбыліся перамовы з прадстаўнікамі НК „Газпромнефть“ дзеля рэалізацыі давальніцкай схемы працы. Беларускі бок прапанаваў умовы паводле формулы 20 на 80, пры якой „Газпромнефть“ зможа пастаўляць нафту без прэміі, забіраючы сабе пятую частку аб’ёму на давальніцкую перапрацоўку», — спасылаецца «Інтэрфакс» на прэс-сакратара канцэрну Аляксандра Цішчанку.

У той жа час ён канстатаваў, што прадстаўнікі кампаніі змаглі пацьвердзіць толькі «гатоўнасьць зарабляць», выключыўшы іншы ўдзел у структуры фармаваньня рынку паліва на беларускай тэрыторыі.

«Па выніках перамоваў „Белнафтахім“ паінфармаваў прадстаўнікоў даччынай структуры „Газпромнефть “, што прыкладзе максымальныя намаганьні дзеля забесьпячэньня паставак паліва на іх АЗС з улікам інтарэсаў унутранага рынку беларускіх спажыўцоў», — дадаў Аляксандар Цішчанка, адзначыўшы, што беларускі бок будзе прапаноўваць такую схему і іншым кампаніям.

Магчымасьць перапрацоўкі нафты на давальніцкіх умовах стала абмяркоўвацца пасьля таго, як шэраг заправак «Лукойла» увялі абмежаваньні на набыцьцё паліва ў адны рукі. Там сьцьвярджалі, што беларускія НПЗ не выконвалі сваіх абавязаньняў па пастаўцы нафтапрадуктаў. «Белнафтахім» назваў гэта «самаўпраўствам», неўзабаве ліміты былі адмененыя.

Праз адсутнасьць кантрактаў з расейскімі нафтавымі кампаніямі ад 1 студзеня практычна няма паставак нафты з Расеі на беларускія НПЗ. Беларусь лічыць нямэтазгоднай выплату прэміі пастаўшчыкам ва ўмовах падаражэньня расейскай сыравіны пасьля так званага падатковага манэўру. Часовым рашэннем праблемы стала заключэньне кантрактаў кампаніямі бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева.

21 лютага Аляксандар Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і даручыў прэм’ер-міністру Сяргею Румасу пралічыць варыянты, пры якіх магчымае падпісаньне пагадненьня з расейскім бокам аб пастаўцы нафты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG