Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт РПЦ выбачыўся за словы пратаярэя пра «жонак-прастытутак»


Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён
Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён

Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, які ўзначальвае аддзел зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату, папрасіў прабачэньня за словы протаярэя Дзьмітрыя Сьмірнова, які назваў грамадзянскіх жонак «бясплатнымі прастытуткамі». Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Мітрапаліт заявіў, што Сьмірноў «нярэдка дазваляе сабе эпатажныя выказваньні», якія абражаюць жанчын, але робіць гэта «з добрых памкненьняў». Паводле мітрапаліта, протаярэй спрабуе такім чынам прыцягнуць увагу да тэмы абароны шлюбу і сям’і. «Прыношу свае прабачэньні тым шматлікім жанчынам, якія адчулі сябе абражанымі чарговым эпатажным выказваньнем сьвятара», — сказаў Іларыён.

Выказваньне пра жанчын протаярэй Сьмірноў дапусьціў на сустрэчы з удзельнікамі праваслаўнай супольнасьці OrthodoxBRO. «Неахвота сказаць: „Я — бясплатная прастытутка“ , таму кажуць: „У мяне грамадзянскі шлюб“ . Не, ты проста бясплатна аказваеш паслугі — і ўсё», — заявіў сьвятар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG