Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзень каранавірусам заразіліся яшчэ 70 пасажыраў на лайнэры Diamond Princess. Цяпер іх 355


Круізны лайнэр Diamond Princess

Усяго на карантынным лайнэры Diamond Princess заражэньне каранавірусам дыягнаставалі ў 355 чалавек. На борце судна знаходзяцца больш за 3500 чалавек. Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Японіі Кацунобу Като.

Карантын на лайнэры ўвялі пасьля таго, як у аднаго з пасажыраў, якія сышлі на папярэднім прыпынку ў Ганконгу, выявілі каранавірус. Судна знаходзіцца ў японскім порце Ёкагама. Карантын на лайнэры будзе доўжыцца да 19 лютага.

Міністэрства аховы здароўя Японіі раней дазволіла сысьці на бераг 11 пасажырам: тым, каму больш за 80 гадоў і хто больш ня можа заставацца на лайнэры праз адсутнасьць неабходных мэдыцынскіх умоў. ЗША зьбіраюцца эвакуіраваць сваіх грамадзян з лайнэра, тое ж мае намер зрабіць і Ганконг.

Колькасьць хворых на пнэўманію, выкліканую каранавірусам, па дадзеных на раніцу 16 лютага, склала 69 264 чалавекі, паводле South China Morning Post. Агульная колькасьць загінулых склала 1668 чалавек. Ад каранавіруснай інфэкцыі вылечыліся 6465 чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG