Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агонь Дрэздэну 75 гадоў таму


Старое Места ў Дрэздэне пасьля бамбаваньня

75 год таму брытанская і амэрыканская авіяцыя правяла трохдзённае бамбаваньне Дрэздэну, у якім загінулі, паводле розных ацэнак, ад 100 да 275 тысяч жыхароў. З гэтай нагоды прыгадваем 100 словаў, якія пяць гадоў таму напісаў Аляксандар Лукашук.

18-гадовая Ганна Зянько выбегла з барака разам зь сяброўкамі, бо неба над Дрэздэнам палала. Канцлягер быў на гары і, як зачараваныя, вязьні глядзелі на акт інфэрнальнай помсты агрэсару.

Вязьні пераходзяць Эльбу ў 1944-м
Вязьні пераходзяць Эльбу ў 1944-м

Праз гады я спытаўся сваю цешчу, што яна тады адчувала? Яна адказала — думала, што хутчэй вернемся ў Беларусь.

Яна мала расказвала пра лягер, але заўсёды ўзгадвала старога майстра на заводзе, дзе дзяўчаты рабілі снарады і падалі ад стомы, а іх жорстка каралі. Яна ламала такарны станок, каб адпачыць, пакуль адрамантуюць. Стары немец гэта бачыў, але ні разу ня выдаў.

Яна не шкадавала дрэздэнцаў, але і ня радавалася.

Ганна Зянько
Ганна Зянько

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG