Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкненьні ў Казахстане: колькасьць загінулых узрасла да 11


Колькасьць загінулых у выніку міжэтнічных сутыкненьняў у казахстанскай правінцыі Жамбыл, якія адбыліся на мінулым тыдні, вырасла да 11. Сярод рэшткаў разбуранага ў выніку сутыкненьняў камэрцыйнага будынка ў пасёлку Масанчы знайшлі неідэнтыфікаванае абгарэлае цела.

З прычыны сутыкненьняў, якія пачаліся 7 лютага паміж мясцовымі казахамі і этнічнымі дунганамі, некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 19 афіцэраў паліцыі. Больш за 30 жылых дамоў і 17 камэрцыйных будынкаў, а таксама 47 аўтамабіляў былі зьнішчаны або пашкоджаныя ў выніку сутыкненьняў.

Па дадзеных казахстанскіх уладаў, сутыкненьні пачаліся пасьля спрэчкі на дарозе паміж групамі людзей у двух машынах, якая вылілася ў супрацьстаяньне. Гвалт пачаўся пасьля таго, як відэа сутычкі трапіла ў Інтэрнэт. Тысячам людзей прыйшлося бегчы са сваіх дамоў, у тым ліку ў суседні Кіргізстан.

Вёскі, у якіх адбыліся беспарадкі, разьмешчаныя побач зь мяжой Кіргізстана. Значную частку насельніцтва гэтых памежных населеных пунктаў складаюць прадстаўнікі дунганскай меншасьці.

Дунганы — прадстаўнікі этнічнай меншасьці родам з Кітая, гавораць на дыялекце кітайскай мовы і вызнаюць суніцкі іслам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG