Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ўпершыню асудзілі за «дзейнасьць непажаданай арганізацыі»


Ленінскі раённы суд Екацярынбурга вынес першы ў Расеі прысуд паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу аб дзейнасьці непажаданай арганізацыі, паведамляе «Медиазона».

Былога каардынатара грамадзкай арганізацыі «Открытая Россия», галоўнага рэдактара выданьня «Урал. МБХ Медиа» Максіма Вернікава прызналі вінаватым у супрацоўніцтве зь непажаданай арганізацыяй і асудзілі да 300 гадзінаў абавязковых работ.

Да гэтага Вернікава двойчы штрафавалі па аналягічным артыкуле Адміністрацыйнага кодэксу — за арганізацыю канфэрэнцыі «Открытой России» і за пасты пра яе ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Пасьля гэтага, як лічыць абвінавачаньне, Вернікаў «у мэтах замаху на асновы канстытуцыйнага ладу і бясьпекі дзяржавы, а таксама ствараючы пагрозу абароненасьці інтарэсаў расейскіх грамадзян» прадоўжыў удзельнічаць у дзейнасьці «Открытой России», што пацягнула за сабой завядзеньне крымінальнай справы.

Вернікаў не прызнаў віны ні ў адной са спраў. Ён настойваў, што хадзіў на падзеі «Открытой России» як журналіст.

  • Закон аб непажаданых арганізацыях, згодна зь якім ім забараняецца працаваць на тэрыторыі Расеі, падпісаў у траўні 2015 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
  • Непажаданай можа быць прызнаная любая няўрадавая арганізацыя, якая, на думку генпракурора або яго намесьніка, уяўляе «пагрозу бясьпекі дзяржавы і асновам канстытуцыйнага ладу».
  • Расейскія ўлады ўнесьлі ў лік такіх арганізацый зарэгістраваныя ў Вялікай Брытаніі і зьвязаныя з расейскім прадпрымальнікам, грамадзкім і палітычным дзеячам Міхаілам Хадаркоўскім структуры Open Russia Civic Movement і OR (Otkrytaya Rossia). У расейскім руху «Адкрытая Расея» неаднаразова заяўлялі, што ён не зьвязаны з гэтымі структурамі.
  • Да крымінальнай адказнасьці паводле артыкулу аб непажаданых арганізацыях у Расеі можна прыцягнуць у тым выпадку, калі абвінавачанага больш за два разы за год прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці.
  • Першай крымінальнай справай, распачатай у Расеі па артыкуле аб непажаданых арганізацыях, стала справа супраць сябра фэдэральнай рады руху «Адкрытая Расея» Анастасіі Шаўчэнкі. Яе арыштавалі ў студзені 2019 году. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў палітычных дэбатах і арганізацыі сэмінара для кандыдатаў у дэпутаты, ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG