Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адказала наконт прызначэньня пасла ў Расею


Міністэрства замежных справаў Украіны

Украіна не плянуе павышаць статус дыпляматычных адносінаў з Расеяй шляхам назначэньня пасла Ўкраіны ў Расейскай Фэдэрацыі — паведамілі ў міністэрстве замежных справаў Украіны.

«Улічваючы працяг агрэсіі Расеі супраць Украіны і акупацыю ўкраінскіх тэрыторыяў Расеяй, няма ніякіх падставаў павышаць статус дыпляматычных адносінаў шляхам прызначэньня пасла Ўкраіны» — заявілі ў МЗС Украіны сёньня ў адказ на запыт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Раней міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў у інтэрвію «Расейскай газэце», што Расея «ня супраць» прызначэньня расейскага і ўкраінскага паслоў.

«Гэта не праз нас: украінскі бок адклікаў пасла, пагражаў разарваць дыпляматычныя адносіны. Аднак цяпер, нібыта нехта там згадваў імавернасьць рашэньня Зяленскага вярнуць пасла. Мы ня будзем супраць» — заявіў Лаўроў.

У ліпені 2019 году тагачасны намесьнік кіраўніка канцылярыі прэзыдэнта Ўкраіны Вадзім Прыстайка, які стаў кіраўніком украінскага зьнешнепалітычнага ведамства ў жніўні 2019 году, паведаміў, што Ўкраіна пакуль не прызначае пасла ў Расеі.

У цяперашні час украінскую дыпляматычную місію ў Маскве ўзначальвае часовы павераны ў справах Украіны ў РФ, а пасольства Расеі ва Ўкраіне — часовы павераны Расеі ва Ўкраіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG