Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі асудзілі сем чалавек на тэрміны ад 6 да 18 гадоў у справе аб тэрарызьме


Абвінавачаныя ў справе «Сети» ў залі суду
Абвінавачаныя ў справе «Сети» ў залі суду

Паводле абвінавачаньня, ячэйкі арганізацыі былі ня толькі ў Расеі, але і ў Менску. Аднак пра нейкія затрыманьні ў Беларусі па гэтай справе невядома. Асуджаныя казалі, што іх катавалі токам.

Вайсковы суд у Пензе прызначыў ад 6 да 18 гадоў пазбаўленьня волі абвінавачаным ў справе арганізацыі «Сеть». Іх прызналі вінаватымі ў стварэньні тэрарыстычнай супольнасьці, незаконным захоўваньні зброі, а таксама ў спробе збыту наркотыкаў.

Сем абвінавачаных, ва ўзросьце ад 23 да 31 году, віну адмаўляюць і настойваюць, што падчас сьледзтва іх катавалі токам і прымушалі агаварыць сябе і іншых. Расейскі праваабарончы цэнтар «Мемориал» унес абвінавачаных па гэтай справе ў сьпіс палітычных зьняволеных.

Паводле вэрсіі абвінавачаньня, тэрарыстычную супольнасьць «Сеть» стварыў Дзьмітрый Пчалінцаў, які асуджаны на 18 гадоў строгага рэжыму. Супольнасьць нібыта павінна была аб’яднаць расейскіх анархістаў у «баявыя групы, якія ставяць сваёй мэтай гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу».

Абвінавачаньне сьцьвярджае, што «Сеть» была падзелена на ячэйкі, якія функцыянавалі ня толькі ў Пензе, але і ў Санкт-Пецярбургу, Маскве і Менску. Аднак пра нейкія затрыманьні ў Беларусі па гэтай справе невядома.

Абвінавачыныя Ілья Шакурскі, Андрей Чарноў і Дзьмітрый Пчалінцаў
Абвінавачыныя Ілья Шакурскі, Андрей Чарноў і Дзьмітрый Пчалінцаў

Абвінавачаных аб’ядноўвае захапленьне левымі ідэямі (частка зь іх лічыць сябе анархістамі ці антыфашыстамі) і цікавасьць да страйкболу — вайскова-тактычнай гульні, у якой выкарыстоўваецца «мяккая пнэўматыка». Трэніроўкі, якія, паводле абвінавачаных, былі звычайнай гульнёй, ФСБ лічыць адпрацоўкай навыкаў збройнага супраціву.

Большасьць з абвінавачаных спачатку прызналі віну, аднак паступова адмовіліся ад гэтых паказаньняў — паводле іхных словаў, яны былі вымушаныя агаварыць сябе, ня вытрымаўшы катаваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG