Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнт Азэрбайджану прайшоў толькі адзін апазыцыянэр, — экзыт-пол


На выбарчым участку ў Баку падчас галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Азэрбайджане. 9 лютага 2020 году
На выбарчым участку ў Баку падчас галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Азэрбайджане. 9 лютага 2020 году

Вынікі апытаньня на парлямэнцкіх выбарах у Азэрбайджане 9 лютага дазваляюць выказаць думку, што кіроўная Новая азэрбайджанская партыя Ільхама Аліева (YAP) павялічыла сваю долю на чатыры месцы ў аднапалатным заканадаўчым органе, і толькі адзін кандыдат ад апазыцыі атрымаў месца.

Экзыт-пол, праведзены амэрыканскай фірмай Arthur J. Finkelstein & Associates, паказвае, што YAP атрымала 69 месцаў у парлямэнце з 125. У ранейшых складзе Мілі Мэджліса YAP меў 65 месцаў.

Экзыт-пол таксама сьведчыць пра тое, што намінальна незалежныя кандыдаты Азэрбайджана, большасьць якіх падтрымлівае палітыку YAP, атрымалі 41 месца на выбарах.

Згодна з экзыт-полам, адзіны кандыдат ад апазыцыі, які, як чакаецца, пройдзе ў наступны парлямэнт, — Эркін Кядзірлі з Рэспубліканскага альтэрнатыўнага грамадзянскага руху (REAL).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG