Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напады на назіральнікаў і ўкіды. У Азэрбайджане праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія выбары

На ўчастку ў Баку, 9 лютага 2020
На ўчастку ў Баку, 9 лютага 2020

9 лютага ў Азэрбайджане праходзяць датэрміновыя выбары ў парлямэнт.

Незалежныя назіральнікі паведамляюць пра ўкіды бюлетэняў на некалькіх участках у Баку, пра падвоз выбарнікаў да месцаў галасаваньня і пра адсутнасьць празрыстых скрыняў для галасаваньня.

Урны для галасаваньня на адным з выбарчых участкаў
Урны для галасаваньня на адным з выбарчых участкаў

Кіраўнік «Інстытуту дэмакратычных ініцыятыў» Акіф Гурбанаў распавёў азэрбайджанскай службе Радыё Свабода, што большая частка парушэньняў зьвязана з ціскам на незалежных назіральнікаў на участках.

«Ім не даюць задаваць пытаньні, размаўляць, і [на некаторых участках] ім не дазваляюць пакідаць спэцыяльна адведзеныя месцы. У параўнаньні з папярэднімі выбарамі на гэтых ціск больш моцны і мае масавы характар», — сказаў Гурбанаў.

Назіральніца Жаля Байрамава распавяла, што на яе напалі на ўчастку № 76 у Ленкарані. Паводле яе, невядомая жанчына схапіла яе за валасы і падрапала твар, калі Байрамава здымала на відэа тое, што адбывалася на ўчастку. Паведамляецца, што на некаторых участках журналістам, як і назіральнікам, не дазваляюць рабіць фота- і відэаздымкі.

Паведамляецца таксама пра напады на назіральнікаў з боку чальцоў выбарчых каімсій.

Датэрміновыя выбары ў парлямэнт афіцыйна ініцыявала ўрадавая партыя «Ені Азэрбайджан» у сьнежні 2019 году, хоць ёй належалі 70 з 125 дэпутацкіх месцаў. Прэзыдэнт Ільхам Аліеў ініцыятыву ўхваліў.

XS
SM
MD
LG