Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў пра зьнішчэньне лідэра баевікоў «Аль-Кайды»


Касім аль-Раймі

Паводле прэзыдэнта ЗША, тэрарыста Касіма аль-Раймі забілі падчас контратэрарыстычнай апэрацыі ў Емэне, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 6 лютага, што ЗША зьнішчылі Касіма аль-Раймі, лідэра ісламісцкай тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Кайда» на Арабійскім паўвостраве (АКАП), падчас контратэрарыстычнай апэрацыі ў Емэне.

«Пад уладай Раймі АКАП неймаверна жорстка дзейнічаў у дачыненьні да мірных емэнцаў, і імкнуўся рабіць і натхняць шматлікія напады супраць ЗША і нашых сіл, — сказаў Трамп. — Яго сьмерць яшчэ больш аслабляе АКАП і сусьветны рух „Аль-Кайды“, набліжаючы нас да зьнішчэньня пагрозы, якую гэтыя групоўкі маюць для нашай нацыянальнай бясьпекі», — сказаў Трамп, не ўдакладніўшы, калі менавіта быў забіты Раймі.

Мяркуючы па паведамленьнях зь Емэну, Раймі быў забіты некалькі дзён таму падчас абстрэлу бесьпілётнікам у горадзе Марыб, аднак агенцтву Reuters не ўдалося пацьвердзіць гэтую інфармацыю. Адзін з прадстаўнікоў емэнскіх уладаў паведаміў Reuters, што Марыб сапраўды абстралялі бесьпілётнікам, аднак Раймі у ліку загінулых ня значыцца.

ЗША лічаць АКАП адным з найбольш сьмяротных «філіялаў» сеткі «Аль-Кайда», заснаванай Асамам бін Ладэнам.

Паводле Эдмунда Фітана-Браўна, каардынатара Групы аналітычнай падтрымкі і назіраньня за санкцыямі ААН, якая сочыць за дзейнасьцю «Аль-Кайды» і «Ісламскай дзяржавы», кіраўніцтва амэрыканскіх органаў барацьбы з тэрарызмам баялася, што АКАП рыхтуецца да пашырэньня маштабаў дзейнасьці з прычыны росту нестабільнасьці ў Емэне. Разам з гэтым экспэрты ўжо даўно прыйшлі да высновы, што групоўка цяпер адчувае шматлікія цяжкасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG