Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме аўтамабіль урэзаўся ў групу ізраільскіх салдат. Паліцыя кажа пра тэракт


Ізраільскі паліцыянт на месцы наезду, 6 лютага 2020
Ізраільскі паліцыянт на месцы наезду, 6 лютага 2020

У Ерусаліме 14 салдат атрымалі раненьні ў выніку наезду аўтамабіля. Адзін вайсковец знаходзіцца ў цяжкім стане. Паліцыя расьсьледуе здарэньне, як тэракт.

Паводле ізраільскіх СМІ, нападнік заўважыў групу вайскоўцаў і наўмысна накіраваў на іх аўтамабіль, пасьля чаго зьехаў. Удакладняецца, што ўсе пацярпелыя — салдаты тэрміновай службы, якіх прызвалі ў войска ўвосень мінулага году.

Аўтамабіль нападніка знайшлі ў палестынскім горадзе Бейт-Джалілі непадалёк ад Бэтлеему.

Раней у чацьвер, 6 лютага, СМІ паведамілі пра напад на ізраільскага памежніка ў Старым горадзе Ерусаліму. Нападніка застрэлілі.

У ноч на 6 лютага ў горадзе Джэнін у Палестынскай аўтаноміі ізраільскія вайскоўцы пры падтрымцы памежнай паліцыі паўторна зруйнавалі дом араба, прызнанага вінаватым у забойстве рабіна. У ходзе сутыкненьняў з мясцовымі жыхарамі ізраільцяне застрэлілі двух чалавек. Адным з загінулых быў супрацоўнік палестынскай паліцыі.

5 лютага ў Хеўроне ізраільскія салдаты застрэлілі 17-гадовага палестынца. Паводле вайскоўцаў, ён кідаў у іх бутэлькі з запальнай сумесьсю.

Сытуацыя на Блізкім Усходзе зноў абвастрылася пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў свой плян мірнага ўрэгуляваньня канфлікту паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй. Ён прадугледжвае стварэньне незалежнай палестынскай дзяржавы, аднак толькі на частцы тэрыторыі Заходняга берага Ярдану і ў Сэктары Газы. Ерусалім пры гэтым пазначаны ў дакумэнце непадзельнай сталіцай Ізраіля.

Трамп назваў свае прапановы «ўгодай стагодзьдзя». Ізраільскія ўлады яе падтрымалі, але кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што ніколі ня прыме гэтых ўмоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG