Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выставілі абвінавачаньні затрыманым па «цукровай справе»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Затрыманым па «цукровай справе» прадʼявілі абвінавачаньні, піша Tut.by са спасылкай на крыніцу. Каго пайменна і ў чым канкрэтна абвінавачваюць, не паведамляецца.

Фігуранты справы знаходзяцца за кратамі ўжо 14 дзён, а абвінавачваньне паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, мусіць прадʼяўляцца цягам 10 дзён, тлумачыць Tut.by.

Што вядома пра «цукровую справу»

КДБ завёў крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры» ў дачыненьні да адказных асобаў і паводле ч. 2 арт. 431 «Даваньне хабару ў буйным памеры» да бізнэсоўцаў. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пакараньне да 15 гадоў.

Расьсьледаваньне працягваецца. Сьледчы Канстанцін Бычак сьцьвярджае, што фігуранты даюць паказаньні з прызнаньнямі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.

Цяпер затрыманыя:

  • дырэктар Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіл Крыштаповіч,
  • дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік,
  • дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу Віктар Міронаў,
  • дырэктар Скідальскага цукровага заводу Дзьмітры Ягораў,
  • Былы намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Уладзімер Ціхіня,
  • дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў,
  • Заснавальнік расейскай кампаніі «Полимер» Сяргей Кананенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG