Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі ўнутраных выбараў дэмакратаў у Аёве не ўдаецца падлічыць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 4 лютага ў штаце Аёва ў ЗША адбыліся першыя кокусы — унутрыпартыйныя выбары ў Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыях. Менавіта такія выбары вызначаць, які кандыдат павінен будзе прадстаўляць партыю на прэзыдэнцкіх выбарах восеньню 2020 году.

Кокусы ўнутры Рэспубліканскай партыі сэнсацый не прынесьлі: на іх ўпэўненую перамогу атрымаў дзейны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. А вось Дэмакратычная партыя мела праблемы: праз збой праграмы для падліку галасоў вынікі ўнутрыпартыйнага галасаваньня не маглі падлічыць некалькі гадзін.

У выніку прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі былі вымушаныя аб’явіць аб праблемах з «quality control» («кантролем падліку галасоў») ды пра «неадпаведнасьці» ў афіцыйных дадзеных, атрыманых зь месцаў. Але яны адмаўляюць, што праблемы з падлікам былі вынікам хакерскай атакі або нечага іншага ўмяшаньня. Па апошніх заявах партыі, вынікі, атрыманыя зь месцаў, будуць пералічаныя ўручную.

Большасьць аналітыкаў прадказвалі перамогу ў Аёве сэнатару Бэрні Сандэрсу, але аб сваім лідэрстве ўжо абвясьціў Піт Бутыджэдж, былы мэр горада Саўт-Бэнд ў Індыяне.

Кокусы ў Аёве, якія прайшлі ў ноч на 4 лютага, лічацца самымі важнымі ў амэрыканскім выбарчым працэсе, таму што менавіта яны задаюць тон усяму галасаваньню. За апошнія 40 гадоў перамогу ў партыі дэмакратаў лепш за ўсё прадказвае менавіта галасаваньне ў Аёве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG