Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры пэтыцыі супраць «Менсктрансу» за паўдня сабралі сотні подпісаў кожная


Дзьве навіны ад прадпрыемства «Менсктранс», агучаныя 3 лютага, выклікалі абурэньне менчукоў у сацсетках і актыўны збор подпісаў на Petitions.by.

Што задумаў «Менсктранс»

У менскім наземным транспарце:

Першае ўжо адбываецца — адключыць аплату банкаўскай карткай зьбіраліся да 4 лютага, але працэс зацягнуўся. «Менсктранс» застаўся незадаволеным экспэрымэнтам у трамваі №6 — прадпрыемства і банк, які праводзіў аплату, моцна разыходзілася ў падліку колькасьці пасажыраў, якія плацілі банкаўскай карткай.

Калі пачнуць адключаць любую аплату за праезд падчас руху, невядома. Але ў некаторых аўтобусах ужо гучаць абвесткі пра гэта. Намесьнік дырэктара «Менсктрансу» тлумачыў, што гэта трэба, каб пасажыры «ня езьдзілі зайцамі», «не стаялі каля дзьвярэй і не чакалі, калі пабачаць кантралёра». Час, які дадуць на аплату праезду, ён назваў прыблізна: каля 15 сэкундаў.

Што просяць менчукі

У сувязі з гэтым вечарам 3 лютага зьявіліся тры пэтыцыі:

У першай пэтыцыі пішуць, што адключэньне аплаты падчас руху абмяжоўвае правы пажылых людзей і людзей з інваліднасьцю, а таксама дае магчымасьць адгаворак кшталту «ня змог аплаціць праезд, бо натоўп штурхнуў наперад» і будзе прыводзіць да пастаянных канфліктаў у транспарце.

У другой адзначаюць зручнасьць аплаты банкаўскай карткай і просяць ня толькі вярнуць яе ў трамвай №6, але і распаўсюдзіць на астатні наземны транспарт.

У трэцяй жа просяць звольніць генэральнага дырэктара «Менсктрансу» Лявонція Трыфановіча і ягонага намесьніка Віктара Тозіка, каб іхныя пасады занялі «больш прагрэсіўныя людзі». Аўтара звароту абурае няпоўная функцыянальнасьць валідатараў «коштам 727 даляраў кожны» і прыняцьце «непапулярных і антыграмадзкіх» рашэньняў.

«Менсктранс» не камэнтуе нэгатыўнай рэакцыі

У дырэкцыі «Менсктрансу» Свабодзе параілі пісаць пісьмовы зварот, а злучыць з дырэктарам ці намесьнікам дырэктара адмовіліся. Іншым СМІ кіраўніцтва «Менсктрансу» пакуль таксама не камэнтавала нэгатыўнай рэакцыі менчукоў.

А сацсеткі камэнтуюць

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG