Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск заявіў пра «эмпатыю» да імавернага ўступленьня ў ЭЗ незалежнай Шатляндыі пасьля Brexit


Дональд Туск

Былы старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў у інтэрвію ВВС, што Брусэль адчувае «эмпатыю» адносна магчымага ўступленьня ў ЭЗ незалежнай Шатляндыі, калі яна аддзяліцца ад Вялікай Брытаніі як адно з наступстваў Brexit.

Пазьней брытанскі міністар замежных спраў Дамінік Рааб перасьцярог ад «падтрымкі сэпаратызму» і адзначыў, што такія словы Туска былі «хутчэй неэўрапейскія і хутчэй безадказныя».

1 лютага ў сваёй прамове да дня Brexit кіраўніца ўраду шатляндзкай аўтаноміі Нікала Стэрджэн сказала, што незалежная Шатляндыя імкнецца да поўнага сяброўства ў ЭЗ.

1 лютага Злучанае Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі афіцыйна выйшла з Эўрапейскага Зьвязу. Цяпер Вялікая Брытанія ўступае ў пераходны пэрыяд, падчас якога Лёндан дамаўляцца з Эўразьвязам аб умовах будучага супрацоўніцтва. Ён будзе доўжыцца да канца 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG