Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Якое шчасьце, што ў свой час выбралі курс на сяброўства з Кітаем»


Мікалай Снапкоў (справа) у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку
Мікалай Снапкоў (справа) у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку

Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на сапраўдны прарыў у адносінах з Кітаем. Пра гэта ён заявіў, прызначаючы амбасадарам Беларусі ў гэтай краіне Мікалая Снапкова, які дагэтуль займаў пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, паведамляе БелТА.

Да Снапкова зь ліпеня 2016 году амбасадарам Беларусі ў Кітаі быў былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды, якога лічылі эканамічным лібэралам у беларускай уладзе.

«Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу і падтрымку Кітаю. Ня толькі ў будаўніцтве пэрспэктыўных прадпрыемстваў, крэдытаваньні, але і рынак Кітай адкрыў для нас настолькі, наколькі мы можам туды ўвайсьці. І я разьлічваю, што мы ажыцьцявім сапраўдны прарыў», — заявіў Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што часам думае: якое шчасьце для Беларусі, што ў свой час выбралі курс на сяброўства з Кітаем, калі той «ня быў яшчэ такім, які ён ёсьць цяпер».

«Кітай, Расея, Эўрапейскі Зьвяз, магчыма, з амэрыканцамі ўдасца наладзіць адносіны. Гэта „монстры“, зь якімі за шчасьце лічаць супрацоўнічаць любыя дзяржавы. Галоўнае — гэта пытаньні эканомікі, разьвіцьцё гандлёва-эканамічных сувязяў. Усё астатняе ў супрацы з Кітаем, як і зь іншымі краінамі, у нас ёсьць», — падкрэсьліў Лукашэнка.

У сваю чаргу Мікалай Снапкоў запэўніў, што зробіць усё, каб беларуска-кітайскае эканамічнае ўзаемадзеяньне ўзмацнялася. Да гэтага Снапкоў працаваў намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яго зьмяніў Валеры Бельскі, экс-дырэктар Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG