Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі вызвалілі з турмы ізраільцянку, засуджаную за наркотыкі. Па яе едзе прэм’ер Ізраіля


Наама Ісахар, архіўнае фота

Ізраільцянку Нааму Ісахар, якую ў Расеі асудзілі на 7 з паловай гадоў пазбаўленьня волі за кантрабанду наркотыкаў і якую напярэдадні памілаваў прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, вызвалілі з калёніі ў Падмаскоўі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Фэдэральную службу выкананьня пакараньняў.

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу захацеў асабіста забраць з Расеі памілаваную ізраільцянку. Пра гэта паведаміў яе адвакат Аляксей Дабрынін, піша ТАСС. 30 студзеня Нэтаньягу прыбывае ў Маскву з кароткім візытам для перамоваў з Пуціным.

У кастрычніку 2019 году расейскі суд прыгаварыў Ісахар да 7,5 года калёніі за нібыта кантрабанду наркотыкаў. У красавіку 25-гадовая ізраільцянка ляцела з Індыі ў Тэль-Авіў зь перасадкай у Маскве, у яе багажы знайшлі амаль 10 грамаў гашышу. Ісахар прызнала факт захоўваньня наркотыку, але катэгарычна адпрэчыла абвінавачаньне ў кантрабандзе і настойвала, што не перасякала мяжу Расеі.

23 студзеня Уладзімір Пуцін падчас афіцыйнага візыту ў Ізраіль сустрэўся з маці ізраільцянкі і паабяцаў улічыць яе просьбу аб памілаваньні дачкі. У той жа дзень ізраільскія СМІ паведамілі аб перадачы Расеі правоў на Аляксандраўскае падвор'е ў Ерусаліме ў абмен на памілаваньне Ісахар. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі не было.

Увечары 29 студзеня Пуцін падпісаў прашэньне аб памілаваньні ізраільцянкі Наам Ісахар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG