Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Забойца „Буры“ застанецца злачынцам». Віцэ-сьпікер польскага Сэйму ўшанаваў памяць забітых на Падляшшы беларусаў


Віцэ-сьпікер Сэйму Польшчы

У вёсцы Залешаны на Беласточчыне ўшанавалі памяць ахвяраў атраду Рамуальда Райса «Бурага», у тым ліку забітых дзяцей і жанчын. Пра гэта піша Gazeta Wyborcza.

Ва ўрачыстасьці ўзялі ўдзел нашчадкі забітых, прадстаўнікі мясцовых уладаў, а таксама дэпутаты Сэйму Польшчы. Сярод іх быў і віцэ-сьпікер Сэйму Владзімеж Чажасты.

— Сьмерць гэтых ахвяраў адбылася ад жаданьня ўчыніць злачынства, бо як інакш можна назваць забойства ў Залешанах дзяцей. Мяне палохае будаўніцтва ПіС (кіроўная партыя — РС) гісторыі ад пачатку. Але як бы ПіС яе не пісаў, забойца «Буры» застанецца злачынцам.

Пад крыжам адправілі малебен і асьвяцілі адноўлены помнік, які стаіць насупраць. Да іх усклалі кветкі і вянкі. — У гэтым месцы адбылося зло і на жаль зло будзе працягвацца, пакуль вінаваты будзе лічыцца нацыянальным героем, — сказаў, згадваючы «Бурага», нашчадак адной з забітых сем’яў.

29 студзеня 1946 года атрад «Бурага» забіў у Залешанах 16 чалавек — мірных жыхароў. Сярод іх былі жанчыны і дзеці.

У верасьня 2011 года ў вёсцы паставілі вялікі крыж за сродкі падляскага беларуса, дэпутата Сэйму Польшчы, Яўгена Чыквіна. Ён распавёў, што ў Сэйм будзе накіраваная заява наконт фінансавай кампэнсацыі сем’ям ахвяраў атраду «Бурага».

Перад прысутнымі выступіў дэпутат Адрыян Зандбэрг, лідэр левай партыі «Разам».

— На жаль гістарычная ўсё яшчэ ставіцца пад сумнеў. У гэты дзень неабходна вельмі рашуча і ясна сказаць: тое, што адбылося ў Залешанах і іншых мясцовасьцях, гэта генацыд. Невінаватыя людзі загінулі, бо належалі да іншай канфэсіі і размаўлялі на іншай мове. Гэтую праўду нельга ставіць пад сумнеў і нельга яе выкарыстоўваць палітычна.

Адрыян Занбэрг (у цэнтры зь вянком)
Адрыян Занбэрг (у цэнтры зь вянком)

У аўторак Залешаны наведаў віцэ-старшыня Савету Рэспублікі Беларусі Анатоль Ісачэнка. Ён ушанаваў забітых беларусаў, вяртаючыся з урачыстасьці ў Асьвенціме з нагоды 75-годзьдзя нацысцкага канцлягеру Аўшвіц-Біркенаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG