Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 амэрыканскіх вайскоўцаў пацярпелі пры ўдары Ірану па базах у Іраку


Амэрыканская база Эйн аль-Асад у Іраку пасьля іранскага ракетнага ўдару
Амэрыканская база Эйн аль-Асад у Іраку пасьля іранскага ракетнага ўдару

Падчас ракетнага ўдару Ірану па амэрыканскіх базах у Іраку 8 студзеня раненьні атрымалі каля 50 вайскоўцаў. Як заявілі ў Пэнтагоне, гаворка ідзе пра чэрапна-мазгавыя траўмы. У ведамстве адначасова адзначылі, што больш за 30 вайскоўцаў ужо вярнуліся да службы.

Новыя лічбы аб пацярпелых вышэйшыя, чым паведамлялася раней. Як перадае NBC News, гэта можа быць зьвязанае з тым, што сымптомы чэрапна-мазгавых траўмаў не заўсёды выяўляюцца адразу.

Іран нанёс ўдары па амэрыканскіх базах у адказ на забойства генэрала Касема Сулеймані, Першапачаткова ЗША сьцьвярджалі, што падчас абстрэлу ніхто не пацярпеў, хоць Іран заяўляў пра дзясяткі забітых.

Пазьней Пэнтагон прызнаў, што пацярпелі 11 амэрыканцаў, потым гэтая лічба павялічылася да 34. Пры гэтым СМІ пісалі, што Іран наўмысна нанёс «асьцярожны» ўдар, каб лік стратаў сярод амэрыканцаў быў мінімальным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG