Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: 34 амэрыканскія вайскоўцы атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы ад іранскага ўдару


Амэрыканская база Айн аль-Асад у Іраку пасьля іранскай ракетнай аьакі 8 студзеня 2020. Здымак з 13 студзеня 2020

Пэнтагон заявіў 24 студзеня, што ў 34 амэрыканскіх вайскоўцаў дыягнаставалі чэрапна-мазгавыя траўмы ад іранскага ракетнага ўдару па вайсковай базе Айн аль-Асад, і што палова з гэтых вайскоўцаў ужо вярнулася да вайсковых абавязкаў.

Пра гэта паведамляе Associated Press, спасылаючыся на прэсавага прадстаўніка Пэнтагону Джонатана Гофмана.

Першапачаткова прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яму сказалі, што ў выніку ўдару 8 студзеня ніводзін вайсковец не пацярпеў.

8 студзеня Іран нанёс ракетны ўдар па амэрыканскай вайсковай базе Айн аль-Асад у Іраку ў адказ на забойства генэрала Касэма Сулеймані. У выніку атакі ніхто не загінуў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG