Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскі лідэр укінуў мірны плян Дональда Трампа ў «сьметніцу гісторыі»


Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас
Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас

Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас адкінуў плян прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ва ўрэгуляваньні ізраільска-палестынскага канфлікту, паведаміла інфармацыйнае агенцтва dpa.

Пасьля сустрэчы з іншымі ўплывовымі палестынскімі дзеячамі на Заходнім беразе Ярдану Абас заявіў, што плян Трампа павінен апынуцца ў «сьметніцы гісторыі».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў свой плян міру на Блізкім Усходзе падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Ізраілю Біньямінам Нэтаньягу ў Белым доме 28 студзеня. Трамп заявіў, што дакумэнт на 80 старонках можа стаць «апошняй магчымасьцю» для палестынцаў стварыць уласную дзяржаву.

У якасьці ўмоваў мірнага працэсу амэрыканскі прэзыдэнт запатрабаваў ад палестынскіх уладаў дэмілітарызацыі сэктару Газа, адмовы ад мэтадаў ўзброенай барацьбы і ад падтрымкі руху Хамас. Каб прасунуць урэгуляваньне палестынска-ізраільскага канфлікту, Трамп запрапанаваў палестынцам 50 мільярдаў даляраў інвэстыцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG