Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка накалоў дроваў для лазьняў Шклоўскага раёну. ФОТА


Аляксандар Лукашэнка падчас візыту на Завод газэтнай паперы, Шклоў.
Аляксандар Лукашэнка падчас візыту на Завод газэтнай паперы, Шклоў.

Телеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка застаўся ў суботу на сваёй малой радзіме ў Шклове.

У пятніцу, 24 студзеня, падчас наведваньня Шклоўскага раёну Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў пра вострую фазу спрэчкі з Расеяй наконт энэрганосьбітаў.

Паводле телеграм-каналу «Пул Первого», першую палову дня 25 студзеня кіраўнік дзяржавы заставаўся ў Шклове. Аляксандр Лукашэнка наведаў магілы маці і цешчы, а таксама калоў дровы. «Пул Першага» выклаў фота Лукашэнкі з сякерай побач з велізарнай кучай дроў.

Пазьней прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі паведаміла парталу TUT. BY, што наколатыя кіраўніком дзяржавы дровы будуць бясплатна перададзеныя вясковым лазьням Шклоўскага раёну.

Хто вядзе тэлеграм-канал «Пул Первого» дакладна невядома. Паводле адной з вэрсій, да рэдагаваньня каналу мае дачыненьне прэсавая сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG