Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Борыс Джонсан падпісаў пагадненьне аб Брэксыце


Борыс Джонсан

У Лёндане брытанскі прэм’ер-міністар Борыс Джонсан 24 студзеня падпісаў пагадненьне аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. Ён назваў гэтую падзею «фантастычным момантам».

Раней 24 студзеня гэты дакумэнт падпісалі лідэры Эўразьвязу, пасьля чаго ён быў цягніком дастаўлены ў Лёндан.

Парлямэнт Вялікабрытаніі павінен правесьці канчатковае галасаваньне па пагадненьні аб выхадзе 29 студзеня. Як чакаецца, парлямэнт ратыфікуе гэтае пагадненьне. Эўрапарлямэнт таксама павінен ратыфікаваць гэты дакумэнт.

Згодна з пагадненьнем, Брытанія выйдзе з Эўразьвязу апоўначы 31 студзеня, пасьля чаго пачнецца пераходны пэрыяд, па меншай меры, да 31 сьнежня 2020 году, які дасьць бакам час на перамовы аб будучых узаемных адносінах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG