Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ абвясьціла пра затрыманьне «агента ўкраінскіх спэцслужбаў» у Крыме


ФСБ Расеі абвясьціла пра затрыманьні ў анэксаваным Крыме мясцовага жыхара, які нібыта быў агентам украінскіх спэцслужбаў. Сьцьвярджаецца, што па заданьні Кіева ён абсталяваў у Сімфэропалі схрон з боепрыпасамі і выбухоўкай.

Імя затрыманага пакуль невядома. У ФСБ заявілі, што ў дачыненьні да яго распачатыя крымінальныя справы па артыкулах аб незаконным захоўваньні і перавозцы выбухоўкі і боепрыпасаў, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове. Суд ужо адправіў крымчаніна пад арышт.

Кіеў паведамленьне расейскай спэцслужбы пакуль не пракамэнтаваў.

Расея анэксавала Крым па выніках рэфэрэндуму ў 2014 годзе, які быў праведзены насуперак заканадаўству Ўкраіны і пасьля таго, як паўвостраў узялі пад кантроль расейскія вайскоўцы. Кіеў і краіны Захаду лічаць гэта парушэньнем нормаў міжнароднага права.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG