Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У месцы зьяўленьня новага віруса за некалькі дзён пабудуюць шпіталь на 1000 ложкаў


Ухань

Ва Ўхані з надзвычайнай хуткасьцю будуецца шпіталь, разьлічаны на 1000 ложкаў. Там будуць лячыць толькі людзей, заражаных каранавірусам, выяўленым у гэтым горадзе ў канцы 2019 году, паведамляюць кітайскія СМІ, якія цытуе агенцтва Reuters.

У выніку заражэньня невядомым да гэтага часу ў Кітаі каранавірусам 26 чалавек ужо памерлі, больш за 800 заразіліся ім. Большасьць выпадкаў зафіксавана ў горадзе Ўхань. Вірус зьявіўся, імаверна, на рынку морапрадуктаў, які быў закрыты з 1 студзеня.

Зафіксавалі выпадкі захворваньня на каранавірус таксама ў сямі іншых краінах — ЗША, Тайляндзе, Паўднёвай Карэі, Японіі, Віетнаме, Тайвані і Сынгапуры.

На месцы будаўніцтва шпіталя ўжо 10 бульдозэраў і 35 экскаватараў, якія прыбылі туды ў ноч на чацьвер. Шпіталь павінен быць гатовы да панядзелка. Больш за 100 будаўнікоў працуюць на месцы.

Аналягічныя хуткія інвэстыцыі былі зроблены ў Кітаі падчас эпідэміі SARS — тады за тыдзень узьвялі ў прыгарадзе Пэкіна.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG