Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Комік, які жартаваў пра вернікаў і Пуціна, зьехаў з Расеі, бо ім зацікавілася паліцыя


Аляксандр Даўгаполаў
Аляксандр Даўгаполаў

Комік Аляксандр Даўгаполаў зьехаў з Расеі, пра гэта тэлеканалу «Настоящее время» паведамілі ягоны адвакат Леанід Салаўёў і канцэртны дырэктар Армэн Гандзілян. Гэта адбылося пасьля таго, як расейскі артыст даведаўся, што ім зацікавілася паліцыя і пачала зьбіраць па клюбах відэа яго выступаў «на падставе Закону аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці». Аляксандр Даўгаполаў таксама пацьвердзіў, што быў вымушаны пакінуць краіну.

Увага, нецэнзурная лексыка:

Напярэдадні ў прэс-службе ўпраўленьня Міністэрства ўнутраных спраў Расеі па Маскоўскай вобласьці паведамілі, што паліцыя арганізавала праверку ў дачыненьні да Даўгаполава ў сувязі са скаргай, якая паступіла на абразу пачуцьцяў вернікаў. Скаргу падаў адзін з жыхароў Арэхава-Зуева ў Падмаскоўі. Што менавіта яго абразіла — пакуль невядома. Акрамя рэлігіі, Даўгаполаў таксама жартаваў пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Выступленьне, якое стала прадметам праверкі паліцыі, было запісана 5 красавіка 2019 года ў Санкт-Пецярбургу.

У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» Аляксандр Даўгаполаў распавёў, што яму вядома пра гэтую праверку і як ён мае намер на яе рэагаваць, а таксама патлумачыў, чаму жартуе пра рэлігію і што думае пра пачуцьці вернікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG