Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзінагалосна. Дзярждума Расеі прыняла ў першым чытаньні пуцінскія папраўкі ў Канстытуцыю


Дзярждума Расеі

Дэпутаты Дзярждумы прынялі ў першым чытаньні законапраект аб папраўках у Канстытуцыю, прапанаваны прэзыдэнтам Пуціным, піша Інтэрфакс.

За законапраект прагаласавалі 432 дэпутаты, супраць ня выступіў ніхто. Раней усе парлямэнцкія фракцыі паведамілі, што падтрымліваюць папраўкі.

У другім чытаньні законапраект разгледзяць 11 лютага, паведаміў сьпікер парлямэнта Вячаслаў Валодзін.

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу 15 студзеня прапанаваў унесьці папраўкі ў Канстытуцыю. У прыватнасьці, ён прапанаваў зрабіць больш жорсткімі патрабаваньні да кандыдатаў у прэзыдэнты Расеі, абмежаваць прыярытэт міжнароднага права, прыняць палажэньне аб Дзяржсавеце і зьмяніць колькасьць судзьдзяў Канстытуцыйнага суда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG