Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З блогу новай міністаркі культуры Расеі зьніклі допісы, у якіх яна назвала сябе «ні храна не культурным чалавекам»


Былы міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі і новая міністрка Вольга Любімава

Новая міністар культуры Расеі Вольга Любімава выдаліла або схавала свае старыя пасады ў «Жывым журнале», у якіх называла сябе «некультурнымі чалавекам» і прызнавалася, што не разумее, што такое грамадзянская супольнасьць. Першым пра гэта паведаміў The Insider.

Мяркуючы па профілю, у блогу апублікавана 195 запісаў, але для большасьці карыстальнікаў яны недаступныя. Некаторыя запісы захаваліся ў вэб-архіве.

У блогу Любімава пісала, што «ні храна не культурны чалавек», паколькі «проста не пераносіць» опэру, балет, клясычную музыку, музэі, нічога не разумее ў артхаусным кіно. У іншай публікацыі яна распавядала, як знайшла свой стары асабісты дзёньнік, які вяла ў 16 гадоў. У ім яна апісвае, як у юнацтве паспрабавала наркотыкі. Яшчэ ў адным выдаленым допісе аўтарка спрабавала разабрацца, што такое грамадзянская супольнасьць.

Вольга Любімава заняла пасаду міністаркі культуры ў новым урадзе Расеі 21 студзеня. Да гэтага яна была кіраўніком дэпартамэнта кіно ў Мінкульце. Любімава з творчай сям’і, скончыла факультэт журналістыкі МДУ, а затым факультэт тэатразнаўства ГИТИСа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG