Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь больш аўтарытарная за Расею, — аналітыкі The Economist


Рэпэтыцыя параду на Дзень незалежнасьці, Менск, ліпень 2019
Рэпэтыцыя параду на Дзень незалежнасьці, Менск, ліпень 2019

Беларусь заняла 141-е месца з 165 краінаў сьвету ў сёлетнім Індэксе дэмакратыі, які кожны год складае брытанскі аналітычны цэнтар The Economist Intelligence Unit, зьвязаны з часопісам The Economist.

Беларусь, разам з Расеяй (137-е месца), Азэрбайджанам (147), Казахстанам (139), Таджыкістанам (160), Туркмэністанам (162) і Ўзбэкістанам (157), дасьледнікі залічылі да катэгорыі «аўтарытарных рэжымаў».

Летась у гэтым рэйтынгу Беларусь займала 137-ю пазыцыю, а Расея была на 144-м месцы.

Найлепшымі дэмакратычнымі краінамі («поўная дэмакратыя») названыя Нарвэгія (1), Ісьляндыя (2) і Швэцыя (3). Злучаныя Штаты — на 25-м месцы.

Калі мець на ўвазе іншыя постсавецкія краіны, то балтыйскія дзяржавы аднесеныя брытанскім аналітычным цэнтрам да катэгорыі «свабодных», а Ўкраіна, Малдова, Грузія, Армэнія і Кіргізстан маюць «гібрыдны рэжым» (гэта значыць, такі, у якім элемэнты аўтарытарызму зьмяшаныя з элемэнтамі дэмакратыі).

Індэкс вызначаўся паводле пяці крытэраў: выбарчы працэс і плюралізм, грамадзянскія свабоды, функцыянаваньне ўраду, палітычны ўдзел, палітычная культура.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG