У анэксаваным Расеяй Крыме суд у Сімфэропалі арыштаваў мясцовага жыхара, 42-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Івана Яцкіна. Яго абвінавацілі па артыкуле расейскага крымінальнага кодэксу аб дзяржаўнай здрадзе.
Паводле вэрсіі сьледзтва, ў 2016 годзе Яцкін зьбіраў дадзеныя пра супрацоўнікаў апэратыўна-пошукавага бюро Міністэрства ўнутраных спраў Расеі па Крыме, пасьля чаго перадаў іх Службе бясьпекі Украіны. У Фэдэральнай службе бясьпекі Расеі сьцьвярджаюць, што ўкраінец дзейнічаў па заданьні СБУ і атрымаў ад спэцслужбы ўзнагароджаньне.
Па словах адваката арыштаванага, Мікалая Полазава, Яцкін зьяўляецца шматдзетным бацькам.