Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынца Гары і Мэган пазбавілі каралеўскіх тытулаў


Прынц Гары і яго жонка Мэган
Прынц Гары і яго жонка Мэган

Прынц Гары і яго жонка Мэган больш ня змогуць выкарыстоўваць свае каралеўскія тытулы і перастануць атрымліваць дзяржаўныя сродкі, гаворыцца ў заяве Букінгемскага палацу.

Герцаг і герцагіня Сасэкскія таксама заявілі, што маюць намер вярнуць 2,4 мільёна фунтаў, выдаткаваныя зь бюджэту Вялікай Брытаніі на рамонт іх дома ў Віндзары. Акрамя таго, прынц Гары і Мэган ня змогуць быць афіцыйнымі прадстаўнікамі каралевы.

8 студзеня Гары, герцаг Сасэкскі, і яго жонка Мэган, народжаная Маркл, тыдзень таму абвясьцілі пра сваё жаданьне адысьці ад выкананьня абавязкаў «старэйшых» чальцоў каралеўскай сямʼі.

13 студзеня каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II пагадзілася даць герцагу і герцагіні Сасэкскім «пераходны пэрыяд», падчас якога яны змогуць папераменна знаходзіцца ў Канадзе і Вялікай Брытаніі. Каралева падкрэсьліла, што «цалкам падтрымлівае» жаданьне свайго малодшага ўнука і яго жонкі знайсьці новую сацыяльную ролю, але палічыла б за лепшае бачыць іх у традыцыйнай ролі чальцоў каралеўскай сям’і.

  • Прынц Гары і амэрыканская акторка Мэган Маркл ажаніліся 19 траўня 2018 году. Пасьля вясельля яны сталі герцагам і герцагіняй Сасэкскімі. Мэган Маркл 36 гадоў. Гэта яе другі шлюб. Яна — першая мулатка і першая актрыса, якая выйшла замуж за брытанскага прынца.
  • 6 траўня 2019 году ў сямʼі нарадзіўся першынец Арчы Харысан Маунтбаттен-Віндзар. Восьмы праўнук каралевы Лізаветы Другой стаў сёмым у чарзе на брытанскі пасад.
  • Прыхільнікі Мэган сьцьвярджалі, што ў Вялікай Брытаніі яна зазнала сур'ёзны псыхалягічны ціск, у тым ліку ў сувязі зь яе з прагрэсісцкімі поглядамі (яна падтрымлівае экалягічныя і фэмінісцкія ініцыятывы), а таксама яе расавых паходжаньнем.
  • Брытанская каралеўская сямʼя — група блізкіх сваякоў манарха Вялікай Брытаніі. Няма выразнага юрыдычнага або фармальнага вызначэньня чальца каралеўскай сямʼі, як правіла імі лічацца манарх, муж або жонка манарха, дзеці манарха, унукі манарха па мужчынскай лініі, мужы і жонкі і аўдавелыя мужы і жонкі сыноў і ўнукаў па мужчынскай лініі манарха. Чальцы брытанскай каралеўскай сямʼі на сёньняшні дзень выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя функцыі як у Вялікай Брытаніі, так і за мяжой, і акрамя манарха, ня маюць ніякай канстытуцыйнай ролі ў справах ураду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG