Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары і Мэган адмаўляюцца ад статусу «старэйшых» чальцоў брытанскай каралеўскай сям’і


Герцаг і герцагіня Сасэкскія абвясьцілі, што адмаўляюцца ад статусу «старэйшых» чальцоў каралеўскай сямʼі і падзеляць свой час паміж Вялікабрытаніяй і Паўночнай Амэрыкай, паведамляе BBC.

У заяве, апублікаваным Букінгемскім палацам, пара адзначыла, што плянуе мець «новую прагрэсіўную ролю ў гэтай інстытуцыі». Яны заявілі, што маюць намер «працаваць, каб стаць фінансава незалежнымі».

У сваёй заяве, таксама разьмешчанай на іх старонцы ў Instagram, Гары і Мэган адзначылі, што прынялі рашэньне «пасьля шматмесячных разважаньняў і ўнутраных дыскусій».

«Мы маем намер адступіць ад статусу «старэйшыя» члены каралеўскай сямʼі і працаваць над тым, каб стаць фінансава незалежнымі, працягваючы цалкам падтрымліваць Яе Вялікасьць Каралеву.

Акрамя таго, пара заявіла аб стварэньні новай дабрачыннай арганізацыі. Пра тое, чым менавіта будзе арганізацыя, пакуль не паведамляецца.

Прынц Гары і амэрыканская акторка Мэган Маркл пажаніліся 19 траўня 2018 году. Пасьля вясельля яны сталі герцагам і герцагіняй Сэсекскімі. Мэган Маркл 36 гадоў. Гэта яе другі шлюб. Яна — першая мулатка і першая актрыса, якая выйшла замуж за брытанскага прынца.

8 траўня 2019 году.
8 траўня 2019 году.

6 траўня 2019 году ў сямʼі нарадзіўся першынец Арчы Харысан Маунтбаттен-Віндзар. Восьмы праўнук каралевы Лізаветы Другой стаў сёмым у чарзе на брытанскі пасад.

Брытанская каралеўская сямʼя — група блізкіх сваякоў манарха Вялікабрытаніі. Няма выразнага юрыдычнага або фармальнага вызначэньня члена каралеўскай сямʼі, як правіла членамі каралеўскай сямʼі лічацца манарх, муж або жонка манарха, дзеці манарха, унукі манарха па мужчынскай лініі, мужы і жонкі і аўдавелыя мужы і жонкі сыноў і ўнукаў па мужчынскай лініі манарха. Члены брытанскай каралеўскай сямʼі на сёньняшні дзень выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя функцыі як у Вялікабрытаніі, так і за мяжой, і акрамя манарха ня маюць ніякай канстытуцыйнай ролі ў справах ураду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG