Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце памёр беларускі турыст


34-гадовы менчук памёр у Хургадзе на мінулым тыдні ў ноч зь нядзелі на панядзелак. Па словах лекараў, прычынай стала сардэчная недастатковасьць, кажа крыніца.

Трагічны выпадак адбыўся на курорце амаль тыдзень таму. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сытуацыяй.

Мужчына быў на курорце з жонкай, у сям'і таксама расьце аднагадовы сын.

Вядома, што з канца кастрычніка мінулага года ў Эгіпце памерлі тры беларускія турысты, яшчэ адна турыстка памерла па прыезьдзе дадому. Прычыны сьмерці розныя.

У канцы кастрычніка ў эгіпецкай бальніцы памёр мужчына, а затым ужо ў шпіталі ў Менску памерла яго жонка. Экспэртыза пакуль ня вызначыла ў прычыну сьмерці гэтай пары. Але вядома, што ім стала дрэнна пасьля вячэры.

У Шарм-эль-Шэйху памерла 59-гадовая беларуска Натальля. 9 сьнежня яна ўпала на экскурсіі, жанчыну даставілі ў мэдычны цэнтар, каб аказаць дапамогу. 10 сьнежня яна памерла.

17 сьнежня перад пасадкай на рэйс Хургада – Менск у аэрапорце Хургады стала дрэнна 51-гадоваму беларусу. Ён быў на адпачынку з жонкай і 14-гадовай дачкой. Мужчына памёр у эгіпецкай клініцы. Як мяркуецца, у яго быў сардэчны прыступ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG